Лідэра «Пэрспэктывы» Анатоля Шумчанку выклікалі ў суд Маскоўскага раёну Менску на 6 красавіка.
Яго вінавацяць у арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка ля Міністэрства па падатках і зборах.
Позва прыйшла праз СМС.
У акцыі каля будынку Міністэрства па падатках і зборах, арганізатарамі якой былі Мікалай Статкевіч і Анатоль Шумчанка, узялі ўдзел каля 300 чалавек. Частку ўдзельнікаў акцыі прапусьцілі ў будынак Міністэрства па падатках і зборах, дзе яны перадалі аднаму з чыноўнікаў сотні заяў прадпрымальнікаў з патрабаваньнем адмяніць указ № 222.