У Кіеве пройдзе пікет каля беларускай амбасады

1 красавіка актывісты зьбіраюцца пікетаваць беларускую амбасаду ў Кіеве, каб выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія ваююць на баку Ўкраіны.

1 красавіка актывісты зьбіраюцца пікетаваць беларускую амбасаду ў Кіеве, каб выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія ваююць на баку Ўкраіны.

«Патрабуем спыніць палітычна матываваны перасьлед беларусаў-добраахвотнікаў, таксама спыніць ціск на іх сваякоў у Беларусі», — паведамляюць ініцыятары акцыі ў фэйсбуку.

Як адзначаюць актывісты, «у Беларусі рэжым Лукашэнкі распачаў дзясяткі крымінальных спраў супраць беларускіх ваяроў-патрыётаў, у сваякоў праводзяцца ператрусы і канфіскацыя маёмасьці».

«Мы патрыёты, а ня найміты!» — заявілі арганізатары акцыі.