Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль станчылі танга з прафэсійнымі танцорамі падчас званага абеду ў Буэнас Айрэсе, арганізаванага прэзыдэнтам Аргэнціны Маурысіа Макра.
Агенцтва ABC News паведамляе, што гэта быў экспромт — калі аргентынская танцорка запрасіла Абаму на танец, ён спачатку адмаўляўся, але ў рэшце пагадзіўся. Неўзабаве да іх далучылася першая лэдзі Мішэль Абама ў пары з прафэсійным танцорам.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка
На Славянскім Базары ў 2007 годзе Аляксандар Лукашэнка патанчыў зь Веркай Сярдзючкай (Андрэем Данілкам).
http://www.youtube.com/embed/4zHan5BH1LE
Прэзыдэнт Барыс Ельцын
Займаў пасаду прэзыдэнта Расеі ў 1991-1999 гг. Быў вядомы, як кіраўнік дзяржавы, які не цураецца забаваў пры кожным зручным выпадку.
http://www.youtube.com/embed/cRysHHzLAmM
Прэзыдэнт Джордж Буш
Джордж Буш-малодшы, які быў прэзыдэнтам ЗША ў 2001-2009, не даваў сумаваць журналістам.
http://www.youtube.com/embed/MygbSxnx_bM
Прэзыдэнт Абульфаз Эльчыбей
Займаў пасаду прэзыдэнта Азэрбайджану ў 1992-1993. Гэтае відэа было зьнятае на адной з урачыстасьцяў у Баку.
http://www.youtube.com/embed/P_x8NgC-GUc
Прэзыдэнт Іслам Карымаў
Мясцовыя журналісты сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў, нягледзячы на сталы ўзрост, танчыць падчас сьвяткаваньня Наўрузу практычна кожны год.
http://www.youtube.com/embed/NjrIX-0mojo
Прэзыдэнт Эмамалі Рахмон
Нядаўна ў інтэрнэце зьявілася відэа, на якім прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон сьпявае і танчыць на адной зь вясельных урачыстасьцяў.
http://www.youtube.com/embed/BtCOYyf52f0
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў хваліцца тым, што выдатна танчыць. Кіраўнік Чачні любіць паскакаць на грамадзкіх мерапрыемствах, не чакаючы запрашэньня.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў
Кіраваў Расеяй у 2008-2012 годзе. У Twitter пракамэнтаваў гэтае відэа: «Зажигаем на встрече с курсом».
http://www.youtube.com/embed/bvY88Lk34Is