21 сакавіка падчас пікету салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай каля расейскай амбасады ў Менску невядомы накінуўся з рыдлёўкай на ўдзельнікаў акцыі, паведамляе «Наша ніва».
Пабачыўшы акцыю, ён спыніў аўто, каб выказаць сваю нязгоду зь пікетоўцамі. Удзельнікі акцыі ў адказ пачалі абараняцца. У выніку мужчына не стрымаўся і дастаў з аўто рыдлёўку, выказваючы пагрозы і абразы.
Удзельнікі пікету абараняліся і ў адказ таксама абражалі кіроўцу.