З Бэльгіі паведамляецца пра новую страляніну ў прыгарадзе Брусэлю падчас паліцэйскай антытэрарыстычнай апэрацыі.
Бэльгійскія СМІ паведамілі, што два чалавекі былі параненыя ў выніку страляніны ў прадмесьці Маленбек, заселеным пераважна эмігрантамі.
Адным з параненых зьяўляецца Салах Абдэслам, галоўны падазраваны ў арганізацыі нападаў ў Парыжы ў лістападзе летась, падчас якіх былі забітыя 130 чалавек.
"Мы ўзялі яго", напісаў у Twitter Тэа Франку, дзяржсакратар Бэльгіі ў пытаньнях прытулку і міграцыі.
Бэльгійскія пракуроры раней паведамлялі, што адбіткі пальцаў Абдэслама былі знойдзеныя ў адной з брусэльскіх кватэраў раней на гэтым тыдні.
26-гадовы Салах Абдэслам жыў у Маленбеку да тэрактаў у Парыжы.
Народжаны ў Бэльгіі францускі грамадзянін Абдэслам, як мяркуюць, адыграў ключавую ролю ў арганізацыі парыскіх тэрактаў.
Пра гэта паведамляюць AFP, АР і Reuters.