У Расеі пакупнікі супэрмаркету ўпалі «нежывыя» ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

У Маскве ў адной з крамаў сеткі «Ашан» увечары 10 сакавіка некалькі дзясяткаў чалавек упалі на падлогу, удаючы страту прытомнасьці ад голаду. Флэшмоб зладзілі актывісты арганізацыі «Праўда пра ежу», якія выступаюць супраць увядзеньня акцызаў на некаторыя віды харчовай сыравіны і некаторыя прадукты, уключна з пальмавым алеем і салодкімі газаванымі напоямі. Пад пэтыцыяй супраць захадаў, якія могуць павысіць цэны на базавыя прадукты харчаваньня, падпісаліся ўжо больш за 150 тысяч чалавек. У руху «Праўда пра ежу» гэтыя захады называюць «падаткам на бедных».