Журналістаў выдалілі з канфэрэнцыі пра сьмяротнае пакараньне

Канфэрэнцыя «Сьмяротнае пакараньне: пераадоленьне рознагалосьсяў»

Прадстаўнікоў СМІ папрасілі пакінуць міжнародную канфэрэнцыю «Сьмяротнае пакараньне: пераадоленьне рознагалосьсяў», якую праводзіла 10 сакавіка МЗС Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам ААН пры фінансавай падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі ў Менску.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пасьля перапынку ахова папрасіла ўсіх прадстаўнікоў СМІ пакінуць залю. Ахоўнікі спаслаліся на рашэньне арганізатараў канфэрэнцыі — Міністэрства замежных спраў Беларусі. Паводле прадстаўнікоў СМІ, выдаленьне з залі журналістаў наўрад ці можа быць прыкметай дыялёгу ў грамадзтве.

Раней стала вядома, што паводле рашэньня МЗС на канфэрэнцыю не запрасілі праваабарончы цэнтар «Вясна», бо ён ня мае рэгістрацыі. Сёньня гэта пацьвердзіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.