У Кіеве прэзэнтавалі «згублены» фільм пра падпісаньне Берасьцейскай мірнай дамовы ў 1918

Your browser doesn’t support HTML5

Дакумэнтальны фільм «Der Erste Friedensvertrag des Weltkrieges» ( «Першая мірная дамова сусьветнай вайны», 1918 года) праляжаў у архіве амаль 100 гадоў.

Нядаўна гісторыкі знайшлі яго і адлічбавалі. Стужку здымала нямецкая кінастудыя. Яна паказвае працэс падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы 9 лютага 1918 паміж УНР і дзяржавамі чацьвярнога саюзу (Германіяй, Аўстра-Вугоршчынай, Баўгарыяй, Турэччынай).