У адміністрацыі прэзыдэнта ня ведаюць ці выканалі даручэньне Лукашэнкі пра новыя разьлікі тарыфаў

22 лютага Аляксандар Лукашэнка выказаў абурэньне тарыфамі на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Ён даручыў да 1 сакавіка падрыхтаваць яму новыя разьлікі тарыфаў. 1 сакавіка прыйшло. У Адміністрацыі прэзыдэнта на пытаньне журналіста Эўрарадыё адразаюць клясычным «Без камэнтароў!»