Настаўнік траціць на дарогу да школы і назад чатыры гадзіны

Сельскі настаўнік у Кіргізстане Кенеша Шарукаў штодня траціць на дарогу да школы і назад па горнай сьцяжыне на кані каля чатырох гадзін. Ён вельмі ня любіць спазьняцца — таму што, паводле яго слоў, дзеці моцна перажываюць адсутнасць выкладчыка. А ён вучыць іх быць адказнымі.