Дзейнасьць Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі накіравана на фармаваньне прафэсійнай эліты. Пра гэта заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ Андрэй Белякоў на форуме галіновых камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.
«Лепшая моладзь павінна працаваць у міністэрствах і ведамствах. Наша задача з усімі зацікаўленымі — фармаваць эліту, якая заўтра будзе кіраваць краінай, прымаць узважаныя, дакладныя, прафэсійныя рашэньні», — сказаў Андрэй Белякоў.
На думку чыноўніка, сёньня ў Беларусі недастаткова маладых людзей, якія могуць прыйсьці на зьмену цяперашнім кіраўнікам. Таму БРСМ мае намер больш актыўна працягваць працу па падрыхтоўцы прафэсійных кадраў.
Паводле Белякова, усе акцыі, праекты і праграмы пад эгідай БРСМ так ці інакш накіраваныя на разьвіцьцё прафэсійных якасьцяў маладых людзей.
Пра пляцоўкі для прафэсійнага выхаваньня першы сакратар БРСМ сказаў так: «Мы робім акцэнт на такіх напрамках, як студэнцкія атрады, валянцёрскі рух, рух моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Дзякуючы ўдзелу ў іх хлопцы могуць сфармавацца як патрыёты і прафэсіяналы, як працавітыя, прыстойныя і адказныя асобы».
Пра гэта паведамляе БЕЛТА.