У Стаўрапальскім краі разьбіўся расейскі Су-25

Су-25. Ілюстрацыйнае фота.

У Стаўрапальскім краі разбіўся расейскі вайсковы самалёт, штурмавік Су-25. Пілёт загінуў.

Катастрофа адбылася каля аэрадрому Будзёнаўск пры выкананьні плянавага вучэбна-трэніровачнага палёту, паведамілі ў міністэрстве абароны РФ.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, самалёт выконваў палёт без боекамплекту і зваліўся ў бязьлюдным рэгіёне. На зямлі ніхто не пацярпеў.