Мігранты прарвалі загароды на мяжы Грэцыі і Македоніі

Ідамэні, Грэцыя, 29.02.2016

Мігранты, што назьбіраліся на мяжы Грэцыі і Македоніі ў раёне Ідамэні, прарвалі памежныя загароды з дапамогай самаробнага тарана.

Македонская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, спрабуючы расьсеяць сотні людзей, якія зьнесьлі мэталічную браму і загароды з калючага дроту, усталяваныя на чыгуначных шляхах, якія вядуць з Грэцыі ў Македонію, перадае агенцтва Reuters.

Паводле зьвестак карэспандэнта France Presse зь месца падзеяў, спробу прарыву распачалі ўцекачы з Іраку і Сырыі, якія накіроўваюцца ў Эўропу праз Балканы.

Натоўп, у якім было шмат жанчын і дзяцей, скандаваў «Адкрыйце мяжу!»

Апошнім часам на пропуск уцекачоў празь мяжу ўведзеныя абмежаваньні.

Раней мігранты ўжо рабілі спробы прарыву пагранічных загародаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць мігрантаў на македонска-грэцкай мяжы