29 лютага — шасьцідзесяты, факультатыўны дзень года па Грыгарыянскім календары. Бывае толькі ў высакосныя гады.
Афіша
Ушанаваньне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах. Рух салідарнасьці «Разам» са студзеня 2007 году штомесяц 29-га чысла ладзіць акцыі па ўшанаваньні ахвяраў камуністычнага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.
У гісторыі
1936 — Нільс Бор прапанаваў плянэтарную мадэль атаму
1992 — У Босьніі і Герцагавіне праведзены Рэфэрэндум, на якім ухвалена незалежнасьць краіны
У памяці
1792 — нарадзіўся Джаакіна Расіні, італьянскі кампазытар, аўтар опэры «Сэвільскі цырульнік»
1872 — нарадзіўся Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пэйзажыст
1956 — нарадзілася Сьвятлана Навумава, беларускі палітоляг (памёрла 10.3.2011)
1972 ― нарадзіўся Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
Цытата
«Гэты палітычны пагром — красамоўны адказ на пытаньне, ці можа рэжым Лукашэнкі дэмакратызавацца, ці сапраўды адбываецца лібэралізацыя. На мой погляд, адказ адназначны. Гэтая рэакцыя спэцслужбаў, рэакцыя дзяржавы — мякка кажучы, несалідная. Улада павяла сябе не як улада сувэрэннай дзяржавы, а як базарная баба, якая наслухалася плётак».
Сьвятлана Навумава пасьля ператрусу пасьля Плошчы-2010.