Менск. У Вярхоўным судзе Беларусі вызначана дата разгляду касацыі на прысуд Гарадзенскага абласнога суду, які вынес сьмяротны прысуд Івану Куляшу — забойцу жанчын-прадаўцоў у Лідзкім раёне.
Менск. У мастацкай галерэі «Унівэрсытэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы Юрыя Іванова «Невядомыя фатаграфіі Уладзімера Мулявіна». Пачатак у 17:00.
Менск. Пэрспэктывы разьвіцьця сфэры нефармальнай адукацыі абмяркуюць на круглым стале ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (пр. Газэты Праўда, 11).
Менск. Адкрытая лекцыя і майстар-кляс ад найбуйнейшай польскай газеты Gazeta Wyborcza. Месца правядзеньня — вул. В. Харужай, 3-601. Пачатак у 17:00.
Менск. Вечар камэрнай музыкі з гуртом Стары Ольса, дзе прагучаць творы вядомых кампазытараў-лютністаў 16-17 стагодзьдзяў. Вы даведаецеся гісторыю інструмэнта і пачуеце музыку, якая гучала пры каралеўскіх дварах, у замках, палацах і маёнтках Вялікага Княства Літоўскага. Пачатак а 19:00. Дом-музэй Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а)
У гісторыі:
1924 — Адольф Гітлер асуджаны на пяць гадоў турмы за «Піўны путч».
1932 — У Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва».
1956 — у Беластоку заснаванае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.
1976 — у Паставах адкрыўся краязнаўчы музэй.
1990 — З тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.
1992 — Беларусь і Фінляндыя ўсталявалі дыпляматычныя адносіны.
2004 — Сэйм Латвіі прыняў закон аб далучэньні краіны да НАТО.
У памяці:
1802 — нарадзіўся Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.
1906 — памер Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр-тэрарыст, быў павешаны.
1911 — нарадзіўся Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч, пэдагог, пісьменьнік і публіцыст. У 1970-77 гг. а. Леў кіраваў Беларускай службай Радыё Ватыкану і быў рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.
1918 — нарадзіўся Пётар Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР у 1965-1980 гадах.
1929 — нарадзіўся Георгі Колас, беларускі літаратар.
1943 — памер Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.
Цытата дня:
Я за творчасьць не плачу.
Уладзімер Мулявін