Лукашэнка трэнэру Мірановічу: Будзеце гуляць, як хакеісты — выжывем з краіны

Your browser doesn’t support HTML5

Лукашэнка трэнэру Мірановічу: Будзеце гуляць, як хакеісты — выжывем з краіны

Галоўны трэнэр гандбольнага клюбу СКА Спартак Мірановіч стаў аб’ектам крытыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік палічыў, што на нядаўнім матчы супраць швэйцарскага «Вінтэртура» менская каманда магла выйграць з буйнейшым лікам. Такую заяву Лукашэнка зрабіў 18 лютага падчас адкрыцьця спарткомплексу «СКА-Уручча».

Кіраўнік Беларусі мяркуе, што лік 31:27 на карысьць мінчан быў недастаткова добры. «7 маглі выйграць, 6. Я глядзеў гульню. Потым праваліліся, потым гераічна пераадольвалі ўсё гэта», — сказаў Лукашэнка.

«Ты не ўяўляеш, як мы зьбіралі грошы апошні год-два на тое, каб дабудаваць палац. Я асабіста саскрабаў грошы, ад лекаў забіраў. Калі будзеце гуляць, як гуляюць хакеісты, мы вас проста з краіны выжывем. Гульцы павінны чуць. Вы не ўяўляеце, якой працы гэта каштавала», — сказаў Лукашэнка.

euroradio.by