Аляксандар Лукашэнка загадаў правесьці праверку гатоўнасьці войскаў тэрытарыяльнай абароны Беларусі.
Пра гэта піша БЕЛТА.
«Дзяржсакратарыяту даручаю, каб у нейкі прамежак часу (трэба выбраць гэты час) мы маглі па маёй камандзе задзейнічаць войскі тэрытарыяльнай абароны ў раёне, горадзе і на іншай тэрыторыі ў маштабах вобласьці. Паглядзім, як дзейнічаюць войскі тэрытарыяльнай абароны», — заявіў Лукашэнка ўдзельнікам збору па тэрытарыяльнай абароне.
Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ёсьць пляны прымяненьня войскаў тэрытарыяльнай абароны, вызначаныя аб’екты, якія яны павінны ахоўваць.
«Пляны ёсьць, аб’екты ёсьць, паперы ёсьць, людзі, камандзіры і іншае. А ці гатовыя мы дзейнічаць у ваенных умовах і задзейнічаць усю тэрытарыяльную абарону?» — запытаў ён.