Ужо сёньня, 17 лютага: Сто гадоў бязь Цёткі

Цётка. Фота 1914 г.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

АФІША

Прэзэнтацыя кнігі швэдзкага пісьменьніка і мастака Свэна Нурдквіста «Блінны торт» пройдзе ў галерэі Ў з удзелам актораў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. (пр. Незалежнасьці, 37а, пачатак а 18-й).

У Баранавічах і Астраўцы чарговыя заняткі курсаў «Мова нанова». Баранавічы — People Bar, вул. Штакераў, 2а, 18:30, Астравец — вул. Кастрычніцкая, 13, у 18:00.

У Менску працягваецца 4 форум экспэрымэнтальных плястычных тэатраў. У ДК чыгуначнікаў сёньня — сэрыя танцавальных пэрформансаў і замалёвак на тэму чалавечых узаемаадносінаў (пачатак а 19-й).

Белгідрамэт у сувязі з галалёдам абвясьціў на сёньня аранжавы ўзровень небясьпекі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1954 — Крым стаў часткай Украінскай ССР.

1971 — у Акадэміі навук Беларусі створаныя інстытуты геахіміі і геафізыкі, а таксама аховы расьлін.

1993 — у Расеі створанае РАТ «Газпром».

2008 — Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

2011 — вынесены першы прысуд па «справе19 сьнежня» — Фрунзэнскі суд Менску асудзіў Васіля Парфянкова на 4 гады калёніі строгага рэжыму.

У гэты дзень нарадзіліся:

1806 — Канстанцін Тышкевіч, гісторык, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1837 — Канстанцін Ельскі, падарожнік, заоляг, географ, геоляг.

1910 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст, гісторык.

1928 — Уладзімер Дамашэвіч, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1856 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык.

1916: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, адна са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады.

1943 — у Росіцы (цяпер Верхнядзьвінскі раён) фашысты спалілі каля 30 чалавек. Сярод іншых загінулі Антон Ляшчэвіч і Юры Кашыра, святары-марыяне, якія засталіся зь вернікамі і самі пайшлі на сьмерць. Пазьней блаславёныя.

ЦЫТАТА

Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырай глянем,
Век напіша нам закон.

Цётка, зь верша «Вера беларуса».