Cайт БелаПАН быў заблякаваны з-за хакерскай атакі

Як паведамляе рэдакцыя БелаПАН, доступ да сайта агенцтва ў другой палове дня 15 лютага быў заблякаваны з-за хакерскай атакі:

«Гэта здарылася ў дзень, калі адбываліся важныя падзеі ў жыцьці краіны: мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Менску і паседжаньне Рады ЭЗ у Брусэлі, на якім разглядалася пытаньне аб скасаванні санкцыяў супраць большасьці беларускіх чыноўнікаў. Цяпер сайт працуе ў звычайным рэжыме».