У Расеі зафіксаваны першы выпадак ліхаманкі Зіка. Што такое вірус Зіка і як зь ім спрабуюць змагацца

Your browser doesn’t support HTML5

У Расеі зафіксаваны першы выпадак захворваньня на вірус Зіка.
Захварэла жанчына, якая пабывала на адпачынку ў Дамініканскай Рэспубліцы, а празь некалькі дзён адчула сябе дрэнна. Цяпер яна знаходзіцца ў боксе інфэкцыйнага стацыянара.

Таксама зарэгістраваны першы выпадак перадачы віруса праз палавы кантакт: пад пагрозай усе, хто нядаўна пабываў у краінах Лацінскай Амэрыкі.