«Беларусь, я люблю цябе» ў межах дазволенага

Акцыя БРСМ «Беларусь, я люблю цябе»

Рэспубліканская акцыя «Беларусь, я люблю цябе» стартавала каля менскай ратушы.

Афіцыйна паведамляецца, што ініцыятыва правядзеньня акцыі належыць «творчай моладзі». На адкрыцьцё прыехалі міністар культуры Барыс Сьвятлоў і міністар інфармацыі Лілія Ананіч.

Акцыя прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых і Міжнароднага дня роднай мовы. Паводле БЕЛТА, тэма нацыянальнай літаратуры, творчасьці беларускіх паэтаў, песень, напісаных на вершы беларускіх аўтараў, сталі асновай канцэртнай праграмы.

Фотарэпартаж вялікім памерам