«Пасьля разгляду запыту Генэральны сакратарыят Інтэрполу выявіў, што ён не адпавядае правілам арганізацыі. У сувязі з гэтым бюро ў Маскве было паінфармавана, што каналы Інтэрполу ня могуць быць задзейнічаныя для міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва па гэтай справе», — падкрэсьлілі ў штаб-кватэры міжнароднай арганізацыі ў Ліёне.
Пра тое, што экс-кіраўнік ЮКАСу абвешчаны ў міжнародны вышук праз Інтэрпол па справе аб забойстве мэра Нефцеюганску Ўладзімера Петухова, стала вядома 11 лютага.
Улетку 2015 году Сьледчы камітэт РФ абвінаваціў Хадаркоўскага ў забойстве мэра Нефцеюганску Ўладзімера Петухова, арганізацыі яшчэ аднаго забойства і ў замаху на забойства чатырох чалавек. Басманны суд у Маскве 23 сьнежня вынес пастанову аб завочным арышце Хадаркоўскага, пасьля чаго той быў абвешчаны ў міжнародны вышук.
Паводле сьледзтва, «Хадаркоўскі, зьяўляючыся акцыянэрам і старшынём праўленьня нафтавай кампаніі ЮКАС, у 1998-99 гадах даручыў падначаленым яму супрацоўнікам кампаніі Неўзьліну і Пічугіну, а таксама іншым асобам забойства мэра Нефцеюганску Петухова і прадпрымальніка Рыбіна, чыя службовая дзейнасьць супярэчыла інтарэсам ЮКАСу».
Your browser doesn’t support HTML5
Михаил Ходорковский не задумывается об угрозе ареста по запросу России
Цяпер Хадаркоўскі жыве за мяой і, паводле некаторых зьвестак, падаў запыт на палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.