Краіны НАТО пагадзіліся, што дапамогуць скараціць прыліў уцекачоў у Эўропу

Турэцкі фрэгат F-243 "Ілдырым"

У чацьвер на сустрэчы ў Брусэлі міністры абароны Паўночна- атлянтычнага альянсу пагадзілася патруляваць Эгейскае мора, каб спыніць дзейнасьць злачынных груповак, што займаюцца нелегальнай міграцыяй.

Гэтае рашэньне было прынята на просьбу Нямеччыны, Турэччыны і Грэцыі. Пра гэта паведаміў генэральны сакратар альянсу Ёнс Столтэнберг, які сказаў, што караблі НАТО будуць разьмешчаны ў водах паміж Турэччынай і Грэцыяй «без затрымкі».

Чэскі міністар абароны Мацей Страпніцкі паведаміў журналістам, што ў раён накіруюцца караблі НАТО, якія цяпер праводзяць манэўры ў Міжземным моры. У эгейскай вобласьці яны мелі быць праз 24 гадзіны.

Паводле міністра абароны Грэцыі Панаса Каменаса, сілы НАТО разьмесьцяцца ў Эгейскім моры ўздоўж турэцкага ўзьбярэжжа і будуць вяртаць усіх затрыманых назад у Турэччыну. Пры тым сам кіраўнік альянсу Столтэнберг пра такую задачу ня выказваўся. Паводле яго, мэта місіі — не спыняць і вяртаць лодкі з уцекачамі, а «весьці збор інфармацыі і назіраньне ў супрацьдзеяньні гандлі людзьмі».

Паводле дадзеных агенцтва ААН па справах уцекачоў, каля 75 000 мігрантаў ўжо прыбылі ў Грэцыю па моры сёлета. Міжнародная арганізацыя па міграцыі заяўляе, што сёлета больш за 400 чалавек патанулі пры спробе перасекчы Міжземнае мора.