У казахскім горадзе Кызыларда ў лістападзе 2015 году зьявілася 500-мэтровая дарога з мноствам пешаходных пераходаў, але без асфальту.
«Машыны тут нават ня могуць праехаць. Людзі носяць ваду і дровы. Тут коўзка і гразка», — кажа мясцовы жыхар.
«Чаму б замест гэтых знакаў не зрабіць сапраўдную дарогу?» — пытаецца іншы.
Калі журналісты зьвярнуліся па камэнтар да ўладаў, тыя адказалі, што дарога адпавядае фармальным крытэрам. Але пасьля таго, як рэпартаж выйшаў у сьвет, яны зьнялі дарожныя знакі.