У інтэрнэце зьявілася новае ВІДЭА пра турыстычныя магчымасьці Менску #‎IMINSKYOU‬

Міні-фільм зрабіла каманда ArtRepublic.by.

«Мы не імкнуліся паказаць горад лепшым, чым ён ёсьць, мы ўбачылі яго вачыма нашых галоўных герояў, і раскрылі тыя багацьці, якія горад прыхаваў за сваімі фасадамі. Фільм мы здымалі і мантавалі апошнія паўгода. Хутка адбудзецца яго афіцыйная прэм’ера, а пакуль вы можаце стаць яго першымі гледачамі!» — напісаў у сваім фэйсбуку адзін зь яго стваральнікаў Максім Табараў.