Кэмэран: калі мы выйдзем з ЭЗ, паток мігрантаў да нас рэзка павялічыцца

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, што ў выпадку выхаду яго краіны з Эўразьвязу па выніках маючага адбыцца рэфэрэндуму аб выхадзе яго краіны з ЭЗ, паток мігрантаў у Брытаніі рэзка павялічыцца.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Газэта тлумачыць са спасылкай на офіс Кэмэрана, што павелічэньне колькасьці мігрантаў адбудзецца праз таго, што ў выпадку выхаду Брытаніі з ЭЗ, брытанская міграцыйная служба страціць права ажыцьцяўляць праверку і фільтраваньне ўцекачоў на мяжы з Францыяй, як гэта адбываецца цяпер.

Кэмэран, камэнтуючы гэтую інфармацыю, падкрэсьліў:

«Мы (Вялікабрытанія) маем станоўчыя і моцныя працоўныя адносіны з французамі на дадзены момант, але сутнасьць у тым, што ў выпадку нашага выхаду з Эўразьвязу, напрацаваныя мэханізмы кантролю за патокам бежанцаў будуць страчаныя... Справа тут заключаецца ў тым, што калі гэтыя элемэнты кіраваньня перастаюць існаваць, тады тысячы шукальнікаў прытулку, якія цяпер пасяляюцца ў Паўночнай Францыі, могуць практычна за ноч патрапіць да нас», — сказаў прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі.

Колькасьць новай хвалі ўцекачоў у выпадку выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ ацэньваецца ў 50 тысяч.