Балота замест дарогі

Your browser doesn’t support HTML5

Дарога па перавулку Вішнёвы, што ў Івацэвічах, на Берасьцейшчыне пасля адлігі пераўтвараецца ў непраходнае балота.

Сытуацыя паўтараецца з году ў год, а жыхары ў адчаі. Звароты да мясцовай адміністрацыі застаюцца без увагі. Чыноўнікі кажуць, што ў бюджэце няма сродкаў не тое, што на будаўніцтва дарогі, але нават на расчыстку вуліцы.

У выніку зімой вуліца замеценая сьнегам, а ў іншую пару году, пасьля дажджу дарога пераўтвараецца ў балота, па якой немагчыма прайсьці, або праехаць на аўтамабілі.