У Менску парушальнікаў правіл паркоўкі будуць фіксаваць на відэа

У Мінску адпрацаваная сыстэма відэафіксацыі парушэньняў правілаў паркоўкі.

Сыстэма пачне дзейнічаць ў 2016 годзе. Па Менску будуць езьдзіць спэцыяльныя машыны з прыборамі відэафіксацыі. Дзесяць такіх аўтамабіляў для ДАІ з ўжо закупленыя.

Акрамя асноўнай працы, экіпажы будуць фіксаваць машыны, прыпаркаваныя з парушэньнем правілаў паркоўкі. Пасьля таго як інфармацыя з прыбораў будзе апрацаваная, парушальнікаў будуць адсылаць «лісты шчасьця» накшталт тых, якія кіроўцы атрымліваюць за парушэньне хуткаснага рэжыму.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.