Новы рэкорд: курс эўра пераваліў за 24 тысячы рублёў 

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы эўра вырас на 448 пунктаў — да 24 246 рублёў, а даляр на 182 пункты — да 21 668 рублёў.

Эўра сёньня дасягнуў новага гістарычнага максымуму. Даляр, у сваю чаргу, адыграў учорашняе падзеньне. Курс расейскай валюты сёньня не зьмяніўся — 280 рублёў.

Яшчэ 1 студзеня эўра каштаваў 20 300. Такім чынам, з пачатку году рубель адносна эўра абясцэніўся больш як на 19%.