Кампанія Mattel, вытворца папулярнай лялькі Барбі, абвясьціла аб продажы новай калекцыі дзіцячых цацак. Цяпер у крамах можна пабачыць лялек, якія сталі падобныя на рэальных жанчынаў: з пышнымі формамі, мініятурных і высокіх красунь.
Стваральнікаў Барбі неаднаразова крытыкавалі за тое, што яны ствараюць у дзяцей ілжывае ўяўленьне аб прыгажосьці і разьвіваюць у іх комплексы. Mattel вырашыла прыслухацца да грамадзкай думкі і стварыла цацкі, якія зрабілі фурор сярод пакупнікоў.