Урок аб «укрыжаваным хлопчыку» давёў расейскіх школьнікаў да гістэрыкі (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

У адной са школ Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі заежджы выкладнік прачытаў дзецям лекцыю пра «татальнае сачэньне ў Расеі» і «зьверствы ўкраінскіх войскаў у Славянску», пасьля чаго некаторым вучням стала кепска. Жыхары расейскага горада Кіраваград у Сьвярдлоўскай вобласьці, бацькі вучняў чацвёртай клясы адной зь мясцовых школ рыхтуюць зварот у пракуратуру на прыежджага выкладніка Івана Агулава. Падчас яго «патрыятычнай лекцыі» у некаторых дзяцей адбылася гістэрыка, а іншыя былі так напалоханыя, што да гэтага часу баяцца распавядаць аб пачутым бацькам. (На відэа кадры з выступу Івана Агулава ў школе. Відэа: «Новы дзень»)