На ўсходзе ЗША найгоршая за 100 гадоў бура. Відэа

Вашынгтон. Мэмарыял Марціна Лютэра Кінга

У 10 штатах ЗША абвешчана надзвычайнае становішча з-за сьнежнай буры, якая абрынулася на ўсходняе ўзьбярэжжа краіны.

Сьнежная бура можа стаць самай небясьпечнай за апошняе стагодзьдзе.

Пакуль вядома аб дзевяці загінуўшых. Асноўная прычына сьмерцяў — гэта аўтамабільныя аварыі. Агенцтва Асашыэйтэд прэс паведамляе, што з-за сьнегападу здарылася каля тысячы ДТЗ.
У фэдэральнай сталіцы Вашынгтоне выпала да 60 сантымэтраў сьнегу. На захадзе штата Кентукі выпала 46 сантымэтраў сьнегу.

Фотагалярэю глядзіце ТУТ.