У Беларусі ад маразоў загінулі 29 чалавек

З пачатку зімы ў краіне ад маразоў загінулі 29 чалавек, у тым ліку дзіця.

Больш за ўсё замерзла людзей у дзьвюх абласьцях: Менскай (14) і Магілёўскай (10).

Пра гэта паведаміў 19 студзеня міністар па надзвычайных сытуацыях Уладзімер Вашчанка.

Ён адзначыў, што гэтай зімой амаль у пяць разоў павялічылася колькасьць пераахалоджаньняў. Больш як 500 чалавек трапілі ў бальніцы.

«Ня ўсе ўспрымаюць пагрозу, ставяцца бесклапотна, злоўжываюць алькаголем», — цытуе БелаПАН Вашчанку.