Гомель: За «Даніэлай» прыйшла «Эма»

Не пасьпелі на Гомельшчыне паўсюдна ачысьціцца ад сьнегу й галалёду пасьля цыклёну пад назвай «Даніэла», як сьнежныя віхуры прынесла новая стыхія — «Эма». Паводле зьвестак абласной управы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, на 10 гадзінаў раніцы парушана электразабесьпячэньне ў 22 населеных пунктах 6 раёнаў Гомельшчыны. 14 зь іх — вакол абласнога цэнтру.

У Рэчыцкім раёне спэцыялістам ўдалося аднавіць падачу электрычнасьці ў адной зь вёсак.

Завея не спыняецца. Са сьнежнымі заносамі змагаюцца тэхніка й людзі.