Ужо сёньня, 14 студзеня: 90 гадоў з дня народзінаў Янкі Філістовіча, творчы вечар Алеся Разанава ў ЭГУ

Акцыя ў гонар Янкі Філістовіча ў цэнтральным парку Варшавы ў верасьні 2012 году

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Вільня — Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) праводзіць творчую імпрэзу выбітнага беларускага паэта Алеся Разанава з удзелам доктара філялягічных навук Ганны Кісліцынай, паэткі і перакладчыцы Вольгі Гапеевай, літоўскіх перакладчыкаў і літаратараў. Пачатак а 18-ай. 108 аўдыторыя навучальнага корпусу ЭГУ (вул. Валакупю, 5)

У гісторыі

1582 — падпісаньне Ям-Запольскай мірнай дамовы паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім Царствам, завяршэньне Інфлянцкай вайны.

1873 — распачаўся рух цягнікоў на лініі Менск — Вялейка.

1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (мела 100 тысяч сяброў), у тым ліку Браніслава Тарашкевіча.

1962 — увод у эксплюатацыю нафтаправоду «Дружба».

1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак (66 арганізацыяў).

1991 — у гадзіну ночы атрад спэцназу і група «Альфа» ўзялі штурмам тэлевежу ў Вільні. Насельніцтва аказала масавы супраціў захопу, падчас апэрацыі загінула 14 чалавек.

1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй

2011 — Перамога рэвалюцыі ў Тунісе, сыход з пасады прэзыдэнта Зін аль-Абідзіна Бэн Алі.

У памяці

1875 — нарадзіўся Альбэрт Швэйцар, нямецкі тэоляг і лекар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1952 год.

1893 — нарадзілася Канстанцыя Буйло, беларуская паэтка.

1898 — памёр Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік і матэматык, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў» і «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».

1916 — нарадзіўся Ўладзіслаў Чарняўскі, беларускі сьвятар.

1920 — нарадзіўся Мікола Аўрамчык, беларускі паэт.

1926 — нарадзіўся Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

1939 — Васіль Пятровіч Шаранговіч, народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі.

1942 — нарадзілася Вера Вярба, беларуская паэтка.

1980 — нарадзіўся Андрэй Курэйчык, беларускі і расейскі сцэнарыст, актор.

2005 — памёр Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнавец.

Цытата

Так, як цеста ў дзяжы для хлеба
Падыходзiць, нiбы на дражджах,
На працягу вякоў наша глеба
Падышла на крывi i сьлязах.
I пад мiрным небам пагодным
Незалежны наш вольны край
На ўрадлiвых палетках родных
Небывалы зьбярэ ўраджай.

Мікола Аўрамчык