У Швэцыі з-за пагрозы выбуху эвакуяваны міжнародны аэрапорт

Ілюстрацыйнае фота

На месцы здарэньня працуюць паліцыянты і сапёры.

У Швэцыі з-за пагрозы выбуху эвакуявалі міжнародны аэрапорт Стакгольм-Скавста, разьмешчаны прыблізна за 100 кілямэтраў ад Стакгольму.

Як паведамляе швэдзкі тэлеканал Aftonbladet, у валізцы аднаго з пасажыраў былі знойдзеныя сьляды выбухоўкі. На месцы здарэньня працуюць паліцыянты і сапёры. Усяго з аэрапорта былі эвакуяваныя каля 400 чалавек.