Тысячы жыхароў гарадоў і вёсак Косава, якія прыехалі ў Прышціна, патрабавалі таксама адмовы ад пагадненьняў, якія цяперашні ўрад дасягнуў з Сэрбіяй.
Дакумэнтам прадугледжана надзяленьне пашыранымі паўнамоцтвамі муніцыпалітэтаў, у якіх пераважае сэрбскае насельніцтва.
Нягледзячы на тое, што арганізатары дэманстрацыяў абяцалі не дапускаць актаў гвалту, становішча абвастрылася, калі ў паветра паляцелі камяні і бутэлькі з фарбай, а сьледам і з запальнай сумесьсю.
Your browser doesn’t support HTML5
У Прышціне паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў
Апанэнты пагадненьня паміж Косавам і Сэрбіяй, дасягнутага пры пасярэдніцтве ЭЗ, маюць намер працягваць акцыі пратэсту да выкананьня іх патрабаваньняў.
Чарговыя парлямэнцкія выбары ў Косаве павінны прайсьці ў 2018 годзе.
Большасьць насельніцтва краіны складаюць альбанцы. У некалькіх раёнах пераважаюць сэрбы. Косава абвясьціла незалежнасьць у аднабаковым парадку ў 2008 годзе. Да сярэдзіны 2015 больш за палову дзяржаваў, сябраў ААН заявілі аб дыпляматычным прызнаньні Рэспублікі Косава.