Афіша:
На «Чыжоўцы-арэне» а 18.00 пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё каляднага хакейнага турніру на прызы прэзыдэнта Беларусі, у якім возьмуць удзел каманды Нямеччыны, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Расеі, Славаччыны, Фінляндыі, Швэйцарыі і Швэцыі. Першая гульня паміж Фінляндыяй і Нямеччынай пачнецца а 12.00 на малой арэне.
У гісторыі:
1591 — Слонім атрымаў герб.
1869 — нарадзіўся Ядвігін Ш., беларускі празаік, драматург і публіцыст.
1925 — у Менску прайшоў І-ы Ўсебеларускі зьезд настаўнікаў.
1956 — нарадзіўся Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак.
У памяці:
1960 — памёр Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1957).
1965 — памёр Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі і ангельскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1948).
1975 — памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.
Цытата:
«Я зірнуў у начное неба, усеянае зорнымі знакамі, і першы раз расчыніў душу насустрач пяшчотнай абыякавасці сьвету. І адчуўшы, наколькі ён падобны да мяне, наколькі ён мне па-брацку блізкі нарэшце, я зразумеў, што быў заўсёды шчасьлівы і застаюся шчасьлівы цяпер. І каб добра ўсё завяршыць, каб адчуць сябе меней самотным, мне заставалася пажадаць, каб у дзень майго пакараньня было шмат гледачоў і каб яны сустрэлі мяне ровам нянавісьці.»
Альбэр Камю, заканчэньне раману «Чужаніца» (пераклад Зьмітра Коласа)