Эўрапейскі чэмпіянат можа прайсьці ў Менску

Сталіца Беларусі прэтэндуе на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў залях у 2019 годзе. Разам зь Беларусьсю свае заяўкі на гэту спартовую імпрэзу вылучылі Баўгарыя, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды і Польшча.

Канчатковае рашэньне аб месцы правядзеньня спаборніцтваў будзе прынятае ў красавіку 2016 году.

У выпадку станоўчага для Беларусі вэрдыкту чэмпіянат правядуць на «Менск-Арэне». Для гэтага спатрэбіцца ўсталяваць у залі спэцыяльныя часовыя плятформы.

Радыё Свабода