Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў паведаміла, што, паводле ягоных дадзеных, на працягу 2015 году да Эўропы марскім шляхам дабраліся больш за адзін мільён мігрантаў — амаль у пяць разоў больш, чым годам раней.
Прыкладна палову з тых, хто дабраўся да Эўропы морам, склалі ўцекачы з Сырыі, каля адной пятай — з Афганістану, заявілі ў ААН.
Большасьць з іх дабралася да Эўропы з Турцыі праз Эгейскае мора на берагі Грэцыі.
Пры гэтым, паводле ацэнак ААН, амаль чатыры тысячы чалавек патанулі, не дабраўшыся да берага.
Наплыў мігрантаў, нябачаны з часоў Другой сусьветнай вайны, выклікаў напружанасьць у Эўропе, у тым ліку і паміж краінамі-ўдзельніцамі Эўрапейскага Зьвязу. Некаторыя зь іх з-за гэтага ўвялі строгі памежны кантроль.