Скарыну ў Празе вярнулі пяро — натуральнае. ФОТАФАКТ

Невядомыя рупліўцы прымацавалі скотчам да рукі бронзавага першадрукара на праскіх Градчанах натуральнае гусінае пяро.

Бронзавае пяро было выламана з рукі Францішка Скарыны яшчэ ўлетку 2013 году.