Як паведамляе прэс-цэнтар штабу АТА, са стралковай зброі, гранатамётаў і буйнакалібэрных кулямётаў сэпаратысты працягваюць біць па пазыцыях украінскіх сілавікоў у раёне Наўгародзкага, Зайцавага, Маёрска, Луганскага, Вопытнага і Пяскоў.
Учора ўвечары баевікі двойчы білі зь мінамётаў калібра 120-мм па украінскіх вайскоўцах у Пясках. Па пазыцыях у Зайцавага сэпаратысты білі зь мінамётаў калібра 82-мм, каля Луганскага — з супрацьтанкавага ракетнага комплексу.
«Увогуле, на працягу мінулых сутак, захопнікі 61 раз зьвярнуліся да ўзброеных правакацыяў супраць сілаў АТА і двойчы білі па мірным пасёлку Вадзяное, недалёка ад Марыюпаля. Пасьля паўночы яны ўжо больш за пяць разоў парушылі ўмовы спыненьня агню», — паведамляюць у прэс-цэнтры АТА.
У аўторак Трохбаковая кантактная група ў Менску дамовілася пра поўны і безумоўны рэжым цішыні з 23 сьнежня.