Пуцін назваў галоўную падзею адыходзячага 2015

Напярэдадні былі апублікаваныя вынікі адказаў расейцаў на пытаньне пра галоўную падзею.

Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў самай значнай падзеяй адыходзячага 2015 сьвяткаваньне 70-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пуцін заявіў пра гэта ў пятніцу на навагоднім прыёме ў Крамлі. «У мінулым годзе было шмат падзей, але самым значным было 70-годзьдзе Вялікай Перамогі», — сказаў прэзыдэнт.

Паводле апублікаваных днём раней дадзеных, большасьць расейцаў, 43 адсоткі, у адказе на пытаньне аб галоўнай сусьветнай падзеі года называлі вайну ў Сырыі. 26 адсоткаў упэўненыя, што самым значным стаў расейска-турэцкі канфлікт, крыху менш, 25 адсоткаў, адзначылі сытуацыю ва Ўкраіне. Яшчэ з падзей, зьвязаных з Расеяй, рэспандэнты назвалі катастрофу расейскага пасажырскага самалёта ў Эгіпце, падзеньне рубля і рост цэн.