Прэс-цэнтар АТА: сэпаратысты пакінулі захоплены пасёлак Камінтэрнава

Ілюстрацыйнае фота.

«Дзякуючы эфэктыўнаму супрацоўніцтву кіраўніцтва АТА і міжнародных назіральнікаў, апэратыўнаму інфармаваньню грамадзкасьці аб хадзе падзей і строгаму захаваньню украінскімі падразьдзяленьнямі умоў спыненьня агню, кантраляваныя уладай Расейскай Фэдэрацыі бандфармаваньні адступілі. Спачатку яны пасьпешліва адвялі з населенага пункта Камінтэрнава абсталяваньне і цяжкія ўзбраеньні, а потым пасёлак паступова пакінулі і самі сябры незаконных узброеных фармаваньняў», — гаворыцца ў паведамленьні на старонцы прэс-цэнтру ў Facebook.

Данецкія сэпаратысты на сваіх сайтах сытуацыю не камэнтуюць.

Пасёлак Камінтэрнава разьмешчаны ў «шэрай зоне» на лініі разьмежаваньня, якая не кантралюецца ні адным з бакоў канфлікту. Першыя паведамленьні аб тым, што сэпаратысты захапілі гэты населены пункт, зьявіліся ў аўторак, 22 сьнежня.