Беларускі парфумэр прэзэнтаваў у Маскве духі «натхнёныя Уладзімірам Пуціным»

Водар у гонар расейскага прэзыдэнта прыдумаў Уладзіслаў Рэкуноў, паведамляе Белсат.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе часопіс «Leaders». У сюжэце тэлеканалу «LifeNews» аўтар парфумы «Number one» адзначыў, што «гэты водар устойлівы і гучыць дорага». Кошт аднаго флякону каля $84.