Афіша
Менск — калядны кірмаш у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 12-ай
У гісторыі
1914 — на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны пачалося Каляднае замірэньне — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў паміж брытанскімі і францускімі вайскоўцамі з аднаго боку і нямецкімі з другога.
1979 — СССР увёў войскі ў Аўганістан.
У гэты дзень нарадзіліся:
1784 — Зарыян Далэнга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.
1798 — Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня.
1891 — Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.
1904 — Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык.
У гэты дзень памерлі:
1524 — Васка да Гама, партугальскі падарожнік.
1863 — Уільям Тэкерэй, ангельскі пісьменьнік, аўтар раману «Кірмаш пыхлівасьці».
1942 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, публіцыст, расстраляны немцамі. Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Крыніца», пераклаў Новы Запавет.
1982 — Люі Арагон, выбітны францускі пісьменьнік, крытык ды грамадзкі дзяяч.
Цытата
Нёман, родны мой Нёман! Празрыстай вадою
Ты абмываў мне калісьці малому далоні,
Плыў па табе я, пакінуўшы родныя гоні,
Ў землях далёкіх шукаць свайму сэрцу спакою.
Адам Міцкевіч, першая страфа верша «Да Нёману» (пераклад Юркі Гаўрука)