Моўная зарадка з Аляксандрам Кулём (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Моўная зарадка з Аляксандрам Кулём

Адзін з самых вядомых баскетбалістаў Беларусі, дырэктар па маркетынгу БК «Цмокі-Мінск» Аляксандр Куль разам з беларускай пісьменніцай-казачніца Алёнай Масла правялі сумесны занятак па беларускай мове з вучнямі школы са спартовым ухілам № 59.

Аляксандар Куль распавёў, як ён прыйшоў у вялікі спорт, чаму вырашыў перайменаваць баскетбольны клюб «Мінск-2006» у «Цмокі», як праходзіць «беларусізацыя» айчыннага спорту.

Па завяршэньні сустрэчы знакаміты беларускі баскетбаліст перадаў у музэй школы майку з сваім аўтографам і паўдзельнічаў у фотасэсіі з усімі ахвотнымі.

Моўны занятак прайшоў у рамках адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».