У Славеніі праходзіць рэфэрэндум аб дазволе аднаполых шлюбаў

У сакавіку дэпутаты гэтай пераважна каталіцкай краіны ўхвалілі закон, у якім шлюб разглядаецца як «саюз двух» замест ранейшага «саюзу мужчыны і жанчыны».

Аднак праціўнікі закону сабралі дастаткова подпісаў, каб правесьці рэфэрэндум па гэтым пытаньні.

Апошняе апытаньне, праведзенае 18 сьнежня, паказала, што супраць аднаполых шлюбаў выступаюць 55,5 адсотка грамадзян, з прагназаванай яўкай 46 адсоткаў.

Раней славенскія выбаршчыкі выказаліся супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў падчас рэфэрэндуму ў 2012 годзе.