Год 2015 у карцінках

Зьявіліся новыя падаткі, у тым ліку на дармаедаў.

Падзеньне расейскага рубля адбілася на эканоміцы Беларусі.

Цягам году беларускі рубель губляў вагу параўнальна з далярам і эўра.

У Менску былі падпісаныя пагадненьні аб перамір'і на ўсходзе Ўкраіны.

Беларусь разам з шэрагам іншых постсавецкіх краінаў адмовілася ад расейскай георгіеўскай стужкі ў афіцыйных сьвяткаваньнях Дня перамогі.

Беларусь далучылася да Балёнскага працэсу ў вышэйшай адукацыі.

За патрыятычныя графіці маладых хлопцаў арыштавалі і абвінавацілі спачатку ў экстрэмізме, а потым у хуліганстве.

Расейскія ўлады абвясьцілі пра плян стварыць сваю авіябазу ў Беларусі. Кіраўніцтва Беларусі доўга не камэнтавала гэтага, а потым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што база непатрэбная. Аналітыкі кажуць, што ён спадзяецца атрымаць дададтковую фінансавую падтрымку ад Расеі за дазвол на базу.

Пад ціскам Захаду зь беларускіх турмаў былі вызваленыя палітвязьні.

Арганізацыя «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявіла пра падставы сумнявацца ў подпісах, якія былі сабраныя за кожнага з зарэгістраваных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці пра датэрміновае галасаваньне: «Такія высокія лічбы ніколі не дасягаліся падчас выбараў у Эўропе ад моманту спыненьня існаваньня Савецкага Саюзу. У дакумэнтах назіральнікаў падкрэсьлена, што нават чацьвёра сутак прымусовага галасаваньня зьняволеных, прызыўнікоў і дзяржслужачых, якія былі пазначаныя як „датэрміновае галасаваньне“, не маглі прывесьці да такіх лічбаў»

Чарговы раз было абвешчана аб перамозе Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах зь вялікай перавагай.

Аляксандар Лукашэнка пяты раз даў прысягу ў якасьці прэзыдэнта.

Жыхары сталіцы пратэставалі супраць плянаў «ушчыльненьня» Менску. У прыватнасьці, улады адмовіліся ад будаўніцтва жылога комплексу ў двары каля чыгуначнага вакзалу.

Пасьля вызваленьня палітвязьняў Эўразьвяз прыпыніў санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.

Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, але не дзяржаўнае прызнаньне.

Шэраг высокіх чыноўнікаў цягам году трапілі за краты паводле абвінавачаньняў у карупцыі.

Было абвяшчана, што ў 2016 годзе ў Беларусі адбудзецца дэнамінацыя — грошы страцяць тры нулі, і ўпершыню за шмат гадоў зьявяцца манэты.

Аварыя на Ленінградзкай АЭС выклікала паніку ў прымесьці Санкт-Пецярбургу. Тым часам працягваюцца работы па пабудове АЭС у Беларусі паводле расейскага праекту.

Разьвітаньне з годам 2015.