Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у Брусэлі сустрэўся з міністрамі замежных спраў краінаў — сябраў Эўрапейскага Зьвязу.
Як паведамляецца на сайце МЗС Беларусі, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства на сустрэчы зь міністрамі абмеркаваў пэрспэктывы ўзаемаадносінаў з Эўразьвязам.
Уладзімер Макей таксама сустрэўся з Высокім прадстаўніком ЭЗ у справах зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыкай Магэрыні, эўракамісарам па палітыцы суседзтва і перамовах па пашырэньні ЭЗ Яганэсам Ханам, намесьнікам генэральнага сакратара ААН Аляксандрам Вэршбоў. У часе гэтых сустрэчаў, паведамляе МЗС, абмяркоўваліся пэрспэктывы супрацоўніцтва Беларусі зь Эўразьвязам і НАТО.